Эміль Ганьян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эміль Ганьян
Remove ads

Эміль Ганьян (фр.: Émile Gagnan; 11 снежня 190027 красавіка 1984) — французскі і канадскі інжынер. У 1943 годзе разам з капітанам Кусто вынайшаў рэгулятар ціску, які выкарыстоўваецца ў лёгкавадалазным абсталяванні (першае выкарыстанне — падчас Вайны на самаробным дыхальным апараце, далей вытворчасць была наладжана на фірме «Аква-ланг»).

Хуткія факты Эміль Ганьян, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Бургундыі (Францыя). У пачатку 1920-х гадоў скончыў тэхнічную школу. Быў наняты ў якасці інжынера па пнеўматычных устаноўках высокага ціску фірмай «Air Liquide».

Падчас акупацыі Францыі займаўся працамі па стварэнні клапана-рэгулятара для сілкавання аўтамабільных рухавікоў вадародам (бензін тады быў вельмі дарагі, і яго спрабавалі масава замяніць вадародам). Выпадкова пазнаёміўся з Кусто, які спрабаваў стварыць аўтаматычны рэгулятар падачы паветра для вадалазнага рыштунку. Аб’яднаўшы свае напрацоўкі, Кусто і Ганьян у 1943 годзе стварылі лёгкавадалазны дыхальны апарат, які актыўна выпрабоўваўся ў ваколіцах Тулузы на працягу 1943—1945 гг. таемна ад італьянскіх акупацыйных улад. Апарат быў названы Scaphandre Autonome і аквалангам, пасля ў Францыі была заснавана фірма па вытворчасці аквалангаў, названая «Aqualung», якая выпусціла першы апарат у 1946 годзе. Насуперак ходкай памылцы, менавіта фірму назвалі ад назвы дыхальнага апарата, а не наадварот, само слова «акваланг» было прыдумана ў 1943 годзе. Праз год Эміль Ганьян з сям’ёй эміграваў у Манрэаль (Канада), дзе паступіў на працу ў кампанію Canadian Liquid Air Ltd. Там ён заснаваў лабараторыю і працягнуў займацца распрацоўкай абсталявання для падводнага плавання. Ён вынайшаў шмат сучасных тэхналогій для падводнага плавання.

Remove ads

Зноскі

  1. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 12 ліпеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q100324112'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads