Энвер Ходжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Энвер Ходжа (алб.: Enver Halil Hoxha; 16 кастрычніка 1908, г. Гіракастра, Албанія — 11 красавіка 1985) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Албаніі.
Remove ads
Біяграфія
У 1930—36 вучыўся ва ўніверсітэтах г. Манпелье (Францыя) і Брусель. 3 1941 член кампартыі Албаніі (КПА; з 1948 Албанская партыя працы, АПП), член яе ЦК, з 1943 генеральны сакратар КПА. У 1942—45 член Прэзідыума, старшыня нацыянальна-вызваленчага фронту Албаніі (са жніўня 1945 — Дэмакратычны фронт Албаніі, ДФА). У 1944—54 галоўнакамандуючы нацыянальна-вызваленчай арміяй (з 1945 албанская Народная армія), адначасова ў 1944—46 узначальваў Часовы дэмакратычны ўрад, у 1944—53 міністр нацыянальнай абароны. У 1946—54 старшыня Савета міністраў і міністр замежных спраў (1946—53). У 1948—54 генеральны сакратар, з ліпеня 1954 1-ы сакратар ЦК АПП. Адмовіўся ўхваліць рашэнні XX і XXII з’ездаў КПСС па крытыцы культу асобы Сталіна. Ініцыятар разрыву адносін з СССР (1961) і знешнепалітычнай пераарыентацыі краіны на Кітай. Аўтар успамінаў.
Remove ads
Зноскі
- Enver Hoxha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ходжа Энвер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Enver Hoxha // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118553879 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads