Энгельберт Кемпфер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Энгельберт Кемпфер
Remove ads

Энгельберт Кемпфер (ням.: Engelbert Kaempfer; 16 верасня 1651 — 2 лістапада 1716) — нямецкі падарожнік і натураліст.

Хуткія факты Энгельберт Кемпфер, падарожнік ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Сын пастара. Вывучаў філасофію, тэалогію і медыцыну ў Лемга, Хамельне, Люнебургу, Любеку, Данцыгу, Кракаве. У 1681 годзе пасяліўся ў Швецыі.

Быў сакратаром шведскага пасольства ў Персіі. У 1685 годзе паступіў у якасці хірурга на галандскі флот і пазнаёміўся з Аравіяй, Індастанам, Явай, Суматрай, Сіямам  (руск.) і Японіяй. У Японіі ён правёў два гады.

Найбольш вядомы Кемпфер сваім напісаным па-нямецку і перакладзеным на англійскую мову творам «History of Japan» («Гісторыя Японіі»; Лондан, 1727), які затым з’явіўся на некалькіх іншых мовах. Акрамя таго, ён апублікаваў «Amoenitatum exoticarum poëtico-politico-physico-medicarum fasciculi V» (Лемга, 1712). Банкс надрукаваў яго «Icones selectae plantarum, quasin Japonia collegit» (Лондан, 1791). Вялікая частка яго ненадрукаваных рукапісаў, багатых важнымі назіраннямі, захоўваецца ў Брытанскім музеі.

У гонар Кемпфера названы род раслін сямейства імбірных — Кемпферыя.

Remove ads

Зноскі

1. Engelbert Kampfer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Engelbert Kaempfer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118559168 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118559168 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads