Энхітраус белы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Энхітраус белы
Remove ads

Энхітраус белы, ці Энхітрэус белы (Enchytraeus albidus) — від кольчатых чарвей сямейства энхітрэіды (Enchytraeidae)[1]. Навуковая назва віду была ўпершыню абгрунтавана апублікаваная ў 1837 годзе Фрыдрыхам Густавам Якабам Генле.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дарослыя асобіны маюць даўжыню некалькі сантыметраў. Жыццёвы цыкл кароткі; пры тэмпературы 18 °C жывёлы дасягаюць палавой сталасці праз 33 дня. Пры больш нізкіх тэмпературах гэты перыяд даўжэйшы.

Значэнне

Від разводзіцца ў якасці корму для рыб. Ён сустракаецца па ўсім свеце і жыве ў розных асяроддзях пражывання, як прэснаводных, так і марскіх. Ён у асноўным змяшчаецца ў арганічных матэрыялах, якія раскладаюцца, такіх як кампост або марскія водарасці  (руск.).

Выкарыстанне ў экатаксікалагічных даследаваннях

Стандартызаваны метад выпрабаванняў, ухвалены АЭСР і Еўрапейскім саюзам для вызначэння экатаксічнасці хімічных рэчываў, — гэта тэст на размнажэнне прадстаўнікоў сямейства энхітрэіды (Enchytraeidae), з E. albidus у якасці рэкамендаванага віду[2].

У гэтым тэсце дарослыя чарвякі падвяргаюцца ўздзеянню розных канцэнтрацый доследнага рэчыва ў штучнай глебе на працягу пэўнага перыяду часу (плюс кантрольная група ў незабруджанай глебе). Тэст вымярае смяротнасць праз два тыдні ўздзеяння і пладавітасць  (руск.) (колькасць нашчадкаў ад маці) праз шэсць тыдняў. З вынікаў выпрабаванняў можна атрымаць канцэнтрацыю без назіранага эфекту (NOEC)  (англ.) і/або эфектныя канцэнтрацыі [значэнне ECx (напрыклад, EC10, EC50)].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads