Эпулоны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эпулоны (лац.: Epulones) — члены адной з чатырох галоўных рымскіх жрэцкіх калегій[1][2].

Калегія эпулонаў была заснавана ў 196 годзе да н.э. згодна з прапановай трыбуна Гая Ліцынія Лукула для правядзення свяшчэнных піроў у гонар трох капіталійскіх багоў (лац.: Lectisternium), што раней было абавязкам пантыфікаў[3][4][5], але і пасля стварэння калегіі пантыфікі мелі права ўзяць падрыхтоўку да піра на сябе.

Членства ў каленіі было дазволена і плябеям і было сумяшчальна з іншымі грамадскімі пасадамі. Эпулоны насілі тогу з пурпуровай прошвай (лац.: toga praetexta).

Пір спраўляўся ў гонар Юпітэра (лац.: epulum Jovis in Capitolio)[6][7][8] Юноны і Мінервы, статуі якіх націралі цыбуляй і намазвалі сурыкам, прычым Юпіцера клалі на ложак (лац.: lectus), а Юнону і Мінерву — садзілі на трон (лац.: sella). Валасы названых багоў павінны былі быць завітымі. У свяце прыймаў удзел сенат у поўным складзе. Былі і іншыя ахвярапрынашэнні, у выпадку якіх сенат прымяняў сваё права удзела ў грамадскім абедзе (jus publice epulandi). Пазней усталяваўся звычай грамадскіх піроў пасля заканчэння ўсіх гульняў, якія рабіліся як прыватнымі асобамі, так і магістратамі. У падобных пірах прыймаў удзел весь народ, прычым сенат спраўляў урачыстасць на Капітоліі.

Сімвалам калегіі эпулонаў была чаша — патэра.

Першапачаткова эпулонаў было тры (лац.: Triumviri Epulones), пазней іх колькасць была павялічана да сямі (лац.: Septemviri Epulones ці Septemviri Epulonum); пры Юліі Цэзары павялічана да дзесяці, але пасля яго смерці зной паменьшана да сямі.

Існаванне калегіі эпулонаў прасочваецца да канца IV стагоддзя.

Remove ads

Зноскі

  1. Дыён Касій. Рымская гісторыя, LIII, 1 і LVIII, 12: тэкст на старажытнагрэчаскай, англійскай і рускай
  2. Cic. De Orat. III. 19, De Harusp. Respons. 10
  3. Секст Пампей Фест. Аб значэнні слоў(De verborum significatu), s. v. Epolons
  4. Epulum Jovis, Валерый Максім. Памятныя дзеянні і выказванні, II, 1, 2: тэкст на лацінскай мове
  5. Gell. XII. 8
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads