Эрато (царыца армянская)
царыца армянская From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрато (арм.: Էրատո) — царыца Вялікай Арменіі, апошняя з роду Арташэсідаў, дачка Тыграна III, адзінакроўная сястра і жонка Тыграна IV.
Эрато выйшла замуж за свайго адзінакроўнага брата Тыграна IV, які стаў царом Арменіі ў 8 годзе да н.э.
У 5 годзе да н.э. рымляне пазбавілі трона Тыграна IV і Эрато і прызначылі царом Артавазда III, які знаходзіўся ў іх у палоне, але пратрымаць яго на троне змаглі толькі тры гады. Пасля перавароту на пасад ізноў узышлі Тыгран IV і Эрато. Аднак неўзабаве Тыгран IV быў забіты ў баі супраць горцаў, якія прыйшлі з поўначы і напалі на Арменію, а Эрато адмовілася ад трона (1 год).
Па некаторых дадзеных, Эрато зноў стала царыцай Вялікай Арменіі ў 6 год — 12 год (11) гадах. З сыходам Эрато скончылася кіраванне дынастыі Арташэсідаў у Арменіі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

