Эрланд Юзефсан
шведскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрланд Юзефсан (шведск.: Erland Josephson; 15 чэрвеня 1923, Стакгольм — 25 лютага 2012, там жа) — шведскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, пісьменнік.
Сусветную вядомасць атрымаў дзякуючы галоўным ролям у фільмах Інгмара Бергмана і Андрэя Таркоўскага. Іграў таксама ў кінакарцінах Даміяна Даміяні, Карла Лідзані, Філіпа Каўфмана, Іштвана Сабо, Май Сетэрлінг, Тэа Ангелапуласа, Пітэра Грынуэя.
Зняў тры фільмы як рэжысёр.
Увасобіў Фрыдрыха Ніцшэ ў фільме Ліліяны Кавані «Па той бок дабра і зла» (1977).
Іграў у тэатрах Хельсінгбарга, Гётэбарга, з 1956 — акцёр Драматэна ў Стакгольме (у 1966—1975 — дырэктар тэатра).
З 16 кастрычніка па 10 лістапада 1998 года пад патранажам Юзефсана ў Стакгольме праходзіў 7-ы фестываль «Саюза тэатраў Еўропы».
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads