Эрнеста Тэадора Манета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрнеста Тэадора Манета, італ. Ernesto Teodoro Moneta (20 верасня 1833, Мілан — 10 лютага 1918, Мілан) — італьянскі журналіст, рэвалюцыянер і пацыфіст.
У 15-гадовым узросце ўдзельнічаў у Пяці днях Мілана 1848 года — паўстанні міланцаў супраць аўстрыйскага панавання. Пасля таго ён скончыў ваенную акадэмію ў Іврэа ў П'емонце і ўдзельнічаў у паходзе тысячы Гарыбальдзі, якая адбылася на Сіцыліі ў 1859, і ў Аўстра-італьянскай вайне 1866 года. Пасля, нягледзячы на свае нацыяналістычныя перакананні, Манета стаў актывістам руху за мір. У 1867—1896 ён быў рэдактарам дэмакратычнай газеты Il Secolo. У 1887 ён стаў заснавальнікам Ламбардскага лігі за мір і арбітраж, якая выступала за стварэнне Лігі Нацый і раззбраенне. У 1907 Манета разам з Луі Рэно быў ганараваны Нобелеўскай прэміі міру.
Remove ads
Зноскі
- Ernesto Teodoro Moneta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ernesto Teodoro Moneta // Brockhaus Enzyklopädie
- (unspecified title) Праверана 10 кастрычніка 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads