Эрэбуні (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аэрапорт «Эрэбуні» (арм.: Էրեբունի) — аэрадром супольнага базавання Арменіі і Расіі (з 1995 года), размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад сталіцы Арменіі — горада Ерэвана.
Remove ads
Гісторыя
Над аэрапортам працавалі архітэктары Асрацян Р. Г., Хрыстафаран Л. Ш. і канструктары Тасунян Э. Н., Баграмян І. Г. 21 ліпеня 1938 г. з Ерэванскага аэрапорта (цяпер «Эрэбуні») быў здзейснены першы лёт па маршруце Ерэван-Тбілісі, а з 25 снежня таго ж года пачаліся рэгулярныя рэйсы. Аэрапорт знаходзіцца за 7,3 км да поўдня ад цэнтра Ерэвана.
У наш час аэрапорт выкарыстоўваецца расійскімі і армянскімі вайсковымі. Разам з тым, аэрапорт выкарыстоўваецца таксама прыватнымі прадпрыемствамі, што выконваюць чартарныя шрубалётныя лёты як у краіне, так і ў краіны СНД, а таксама ў Сцепанакерцкі аэрапорт.
У 1938 годзе на аэрадроме грунтавалася 4-я авіяцыйная эскадрылля ім. Варашылава Закаўказскай вайсковай акругі на самалётах І-15, І-16 і І-153. У 1939 годзе на базе эскадрыллі быў створаны 84-ы вынішчальны авіяцыйны полк, які з пачаткам вайны паслужыў базай для фармавання двух палкоў:
- у пачатку ліпеня 1941 года сфармаваны[1] 84-ы «А» вынішчальны авіяцыйны полк па штаце 015/134 на самалётах І-153 метадам дзялення 84-га зап на 2 часткі. 84-ы «А» вынішчальны авіяцыйны полк увайшоў у склад 135-й змяшанай авіядывізіі ВПС ЗКВА. Пазней пераназваны ў 348-ы вынішчальны авіяцыйны полк[1].
- 30 ліпеня 1941 года сфармаваны[1] другі 84-ы «А» вынішчальны авіяцыйны полк на самалётах І-153 шляхам вылучэння са складу 84-га зап па штаце 015/174. Пазней пераназваны ў 101-ы гвардзейскі вынішчальны авіяцыйны полк[1].
Сам 84-ы вынішчальны авіяцыйны полк 24 снежня 1942 года быў расфармаваны.
У перыяд з 1943 года па снежань 1960 года на аэрадроме размяшчаўся 25-ы Чырванасцяжны вынішчальны авіяцыйны полк[1] на самалётах МіГ-3, ЛаГГ-3, Р-39 «Аэракобра», Як-3, МіГ-15 і МіГ-17. У перыяд з 7 студзеня 1943 года па 30 сакавіка 1943 года полк вёў баявую працу як асобны вынішчальны авіяцыйны полк ВПС Закаўказскага фронту, ужыццяўляючы заданні ППА Ерэвана і патруляванне мяжы з Турцыяй. У снежні 1960 года полк расфармаваны.
Remove ads
Расійская авіябаза
Расійская авіябаза была сфармавана ў 1995 годзе і з'яўляецца паветранай кампанентай 102-й расійскай вайсковай базы, дыслакаванай у Гюмры. Вайскова-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі у Арменіі складаюцца з 18 знішчальнікаў МіГ-29 426-й авіягрупы і 700-га паветрана-транспартнага кантрольнага цэнтра (сістэма лакатараў), размешчаных на 3624-й паветранай базе ў аэрапорце «Эрэбуні»[2][3]. У снежні 2015 года на ўзбраенне паступіла 7 сучасных верталётаў — баявыя ўдарныя Мі-24П і транспартныя Мі-8МТ. Да канца 2015 года будзе пастаўлена яшчэ адна партыя верталётаў[4].
Remove ads
Зноскі
- Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 333, 694, 179. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
- МиГ-29/МиГ-35 Опорный самолёт-истребитель Архівавана 19 мая 2017.
- Anon. «Российские Военные Базы Архівавана 20 лютага 2009.». Коммерсант Власть.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads