USS Winston S. Churchill (DDG-81)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Уінстан Чэрчыль» (англ.: USS Winston S. Churchill DDG 81) — ракетны эсмінец на ўзбраенні ваенна-марскога флота Злучаных Штатаў Амерыкі. Ён названы ў гонар брытанскага прэм’ер-міністра Уінстана Чэрчыля. Уінстан Чэрчыль пабудаваны на Батскай суднабудаўнічай верфі ў горадзе Бат, штата Мэн. Будаўніцтва пачалося 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года. 10 сакавіка 2001 года адбылася ўрачыстая перадача эсмінца войскам у Таўн Поінт-Парку ў горадзе Норфолк, штат Вірджынія. Яго портам прыпіскі з’яўляецца ваенна-марская станцыя Норфолк, штат Вірджынія. Ён з’яўляецца складовай часткай Авіяноснай ўдарнай групы дванаццаці (CSG-12).


Remove ads
Гісторыя

29 лістапада 1995 года, падчас візіту ў Вялікабрытанію, Прэзідэнт Біл Клінтан абвясціў у парламенце, што новы карабель будзе названы ў гонар Уінстана Чэрчыля, былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. Гэта быў першы эскадраны мінаносец і толькі чацвёрты ў ВМС ЗША ваенны карабель названы ў гонар брытанскага грамадзяніна.
Кантракт на будаўніцтва Уінстана Чэрчыля быў падпісаны з Батскай суднабудаўнічай верф’ю 6 студзеня 1995 года, і кіль быў закладзены 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года, пастаўлены 13 кастрычніка 2000 года і ўведзены ў эксплуатацыю 10 сакавіка 2001 года. Спуск судна быў арганізаваны Лэдзі Соамс, дачкой Уінстана Чэрчыля, і г-жой Джанэт Коэн, жонкай міністра абароны ЗША. Яго першым камандзірам быў камандзір (цяпер контр-адмірал) Мічал Франкен.[1]

14 мая 2001 года, Уінстан Чэрчыль перанёс першае выпрабаванне ля ўзбярэжжа Фларыды. Пад судна на невялікай адлегласці пад вадой закладаюлі міны і ўзарвалі, пры чым кожны выбух складаў 7 тон траціла. Праводзілі іх для збору дадзеных у дачыненні да жывучасці і страт у сучасным небяспечным асяроддзі. Уінстан Чэрчыль атрымаў невялікія пашкоджанні падчас гэтых трох тэстаў.[2]
У студзені 2003 года, Уінстан Чэрчыль з авіяносцам Тэадор Рузвельт пачаў баявыя дзеяння разам з групай арміі ЗША ў Іраку пад назвай «Іракская Свабода», выпусціўшы некалькі ракет «Тамагаўк». Уінстан Чэрчыль вярнуўся ў Норфалк у канцы мая 2003 года.
22 жніўня 2005 года, Уінстан Чэрчыль быў уцягнуты ў нязначнае сутыкнуўся з эсмінцам Макфол на ўзбярэжжы Джэксанвіла, Фларыда. Абодва карабля атрымалі нязначныя пашкоджанні, пацярпелых няма. Абодва карабля самастойна вярнуліся ў свой порт прыпіскі на ваенна-марской станцыі Норфалк.[3]
22 студзеня 2006 года Уінстан Чэрчыль захапіў пірацкае судна ў Індыйскім акіяне, калі нёс варту ў якасці сіл па падтрыманню правапарадку ў рэгіёне.[4]
Remove ads
Галерэя
- Эсмінец Уінстан Чэрчыль вяртаецца да ваенна-марской базы Норфолк пасля сутыкнення з эсмінецам Макфол
- Эсмінец Уінстан Чэрчыль на Міжнародным фестывалі Portsmouth International Festival of the Sea у 2001 годзе
- Эсмінецы Сан Хасінта, Оскар Осцін і Уінстан Чэрчыль, удзельнічаюць у парадзе судоў у гавані Нью-Ёрка.
- Эсмінец Уінстан Чэрчыль у праліве Ла-Манш
- Ракетны эсмінец Уінстан Чэрчыль 5-га флоту ЗША, прызначаны на варту ў Персідскім заліве
- Вяслярны вал пад бортам
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads