Эспарцэт пасяўны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Эспарцэт пасяўны
Remove ads

Эспарцет пасяўны, Эспарцэт вікалісты[1][2] (Onobrychis viciifolia) — від кветкавых раслін роду Эспарцэт (Onobrychis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 30—80 (120) см даўжынёй. Прылісткі трохкутна-яйкападобныя, 7—9 мм. Лісце 10—18 см, 13—19-лісточкавыя; лісточкі ад даўгавата-ланцэтных да ланцэтных, 2—3 × 0,4—1 см. Кветкі 8—14 мм даўжынёй. Чашачка званочкападобная, 68 мм, раснічастая; зубчыкі шылападобна-ланцэтныя. Вяночак ружова-фіялетавы, 8—10 мм. Бабы 7—9 мм даўжынёй, паўяйкападобна-круглявыя, узброеныя як па дыску, так і па яе грэбені кароткімі зубцамі[2].

Remove ads

Распаўсюджанне

Радзіма — Сярэдняя Еўропа[2]. Натуралізаваны від у Еўропе, Аўстраліі, Алжыры. Шырока інтрадуцыраваны і культывуецца ў некаторых іншых частках свету[3][4][5].

Ва Украіне расце на палях, часам дзічэе — на ўсёй тэрыторыі. Кармавая, лекавая расліна[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 200. (руск.) (укр.)
  3. bgbm.org. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads