Зікурат Этэменанкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зікура́т Этэменанкі («этэменанкі»: дом асновы неба і зямлі), «Вавілонская вежа» — зікурат у Вавілоне, пазней вядомы як «Вавілонская вежа», правобраз біблейскай Вавілонскай вежы. Быў збудаваны яшчэ да часоў Хамурапі, шмат разоў разбураўся, пашкоджваўся, перабудоўваўся. У апошні раз быў адбудаваны дойлідам Арадахешам пры аднаўленні Вавілону ў праўленне Асархадона. Апошняя, і, адначасова, няўдалая, спроба адбудаваць зікурат (пасля разбурэння яго Ксерксам) была зроблена Аляксандрам Македонскім.
Для паляпшэння артыкула пажадана |

Дакладны выгляд зікурата невядомы, існуюць розныя варыянты рэканструкцый, паводле апісанняў старажытных аўтараў. Ён складаўся з 7 ярусаў. Вышыня магла дасягаць 91 м. Не так, як большасць старажытных храмавых вежаў, зікурат меў квадратную аснову, (з даўжынёю боку ~91,5 м), а яго сцены былі строга вертыкальнымі. Зікурат быў збудаваны ў сваім унутраным ядры з неапаленай цэглы, абліцоўка — з апаленых цаглін 32x32 см, пакладзеных на бітум.
Remove ads
Літаратура
- Всеобщая история архитектуры / Под ред. Михайлова Б. П. и др. Т.1. — М.: Гос. изд-во лит-ры по строительству, архитектуре и строит. материалам, 1958. — 686 с. С.41—42.
- Frankfort H. The Art and Architecture of the Ancient Orient. — The Yale University Press, 1996.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads