Хвойнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хвойнік
Remove ads

Эфе́дра, хвойнік (Ephedra) — род голанасенных раслін манатыпнага сямейства Эфедравыя (Ephedraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя галінастыя прамастойныя ці ліянападобныя кусты вышынёй да 8 м з членістымі прутападобнымі парасткамі і галінкамі, радзей невялікія дрэвы. Маладыя галіны прутападобныя, зялё­ныя, фотасінтэзуючыя. Лісце супраціўнае або ў кальчаках, рэдукаванае ў лускі, рана ападае. Стробілы раздзельнаполыя (амаль заўсёды рас­ліны аднадомныя), сабраныя па 3—4 у пазухах сцябловага лісця. Муж­чынскія (мік­растро­білы) складаюцца з восі і не­калькіх пар крыючых лісцеў, у па­зу­хах якіх размешчаны пыль­нікі (мік­расінан­гіі) на карот­кіх нож­ках. Жаночыя (ме­га­ст­ро­білы) складаюцца з аднаго се­мя­за­чат­ка, акружанага мя­сістым по­крывам, які пасля апладнення раз­рас­та­ецца і робіцца сакавітым. Плод — несапраўдная ягада аранжавага, чырвонага або жоўтага колеру.

Remove ads

Пашырэнне

Налічваецца каля 40 відаў, пашыраных у пустынных, паўпустынных, стэпавых раёнах і рэдкалессях Еўразіі (у т.л. Паўднёвая Еўропа і Міжземнамор'е, Каўказ, Цэнтральная і Паўднёвая Азія, Паўднёвая Сібір, Далёкі Усход), Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на ка­мяністых і стэпавы схілах, пяс­ках, у ка­мяністых стэпях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны від эфедра хвашчовая (Ephedra equisetina)[1].

Выкарыстанне

Шэраг відаў утрымліваюць алкалоіды, якія ыкарыстоўваюцца ў медыцыне. З асобных відаў эфедры атрымліваюць эфедрын[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads