Чубатка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чубатка
Remove ads

Чуба́тка[1] (Corydalis) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumariaceae) сямейства Макавыя (Papaveraceae). Налічвае каля 300 відаў, пашыраных ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я, 1 від — у горных раёнах Усходняй Афрыкі[2].

Thumb
Чубатка пустая (Corydalis cava)
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Аднагадовыя, радзей двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Часам маюцца падземныя клубні. Сцёблы простыя. Лісце чаргаванае, пераважна двойчы- і тройчыперыстае. Кветкі белаватыя, фіялетавыя, жоўтыя са шпоркай, сабраныя ў гронкі. Плод — каробачка, падобная на стручок.

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Алкалоіды з клубняў выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Remove ads

Некаторыя віды

У культуры

  • Corydalis gigantea Чубатка буйнакветная
  • Corydalis lutea Чубатка жоўтая
  • Corydalis nobilis Чубатка высакародная
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 282. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads