Эфір (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эфі́р (стар.-грэч.: Αἰθήρ — горнае паветра) у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — верхні пласт паветра (неба), месцазнаходжанне багоў, а таксама яго увасабленне (персаніфікацыя) — бажаство Эфір.
Эфір як частка свету — верхні (горны), найбольш лёгкі (тонкі, разрэджаны), празрысты і прамяністы пласт паветра, верхні пласт неба, якім дыхаюць і жывуць багі. Эфір дасягае вяршыні Алімпа, дзе знаходзяцца алімпійскія багі.
Па найбольш папулярнай версіі, бог Эфір быў сынам Эрэба (падземнай Цемры) і Нюкты-Ночы, братам Гемеры (Дня)[2].
Па версіі паэмы «Тытанамахія», Эфір і Гемера былі бацькамі Геі-Зямлі, Урана-Неба[3], Понта (Мора), Акіяна, Тартара. У выкладзе Гігіна, Эфір нарадзіўся ад Хаоса і Імглы[4]. Па іншай версіі, Эфір — бацька Зеўса[5]. Зываецца бацькам вятроў[6].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads