Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей (ням.: Reallexikon des klassischen Altertums für Gymnasien — Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей для гімназій) — энцыклапедычны слоўнік імёнаў, паняццяў і тэрмінаў, якія апісваюць побыт, міфалогію, права, эканоміку, палітыку Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Ён стаў асноўным навучальным дапаможнікам у нямецкіх і расійскіх класічных гімназіях з канца XIX стагоддзя, быў перакладзены на 16 моў[1].
1-е выданне выйшла ў 1855 годзе, 6-е — у 1882 годзе (было перакладзена на рускую мову к 1885 году), 8-е выданне — у 1914 годзе на нямецкай мове.
Remove ads
Выданні
Ідэя выдання слоўніка з'явілася ў кнігавыдаўца Бенедыкта Тейбнера. Для ажыццяўлення сваёй задумы ён звярнуўся да Фрыдрыха Любкера, які пры падтрымцы такіх навукоўцаў, як Класен, Есен, Кейль, Экштэйн, Штоль і многіх іншых, скончыў працу ў снежні 1854 года[2].
Пасля слоўнік шмат разоў перавыдаваўся. Другое выданне слоўніка выйшла ў 1860 годзе, трэцяе — у 1867 годзе, чацвёртае — у 1874 годзе. У 1877, 1882 і 1891 гадах выйшлі адпаведна пятае, шостае і сёмае выданні слоўніка пад рэдакцыяй Макса Эрлера з дадаткамі і паляпшэннямі.
У 1914 годзе выйшла восьмае выданне рэальнага слоўніка пад рэдакцыяй Іаханеса Гефкена і Эрыха Цыбарта . Усе выданні былі надрукаваны ў выдавецтве «Тойбнер» . У 2005 годзе выдавецтва Manuscriptum Verlagsbuch перавыдала восьмае выданне слоўніка[3].
Remove ads
У Расійскай імперыі
У Расійскай імперыі «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей» вядомы ў перакладзе на рускую мову 6-га выдання, які выйшаў у 1882 годзе[4].
Гл. таксама
- «Слоўнік класічных старажытнасцей Харпера (1898)»
- «Рэальная энцыклапедыя навукі пра класічную старажытнасць» (Паўлі-Вісава)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads