Эхінакакоз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эхінакакоз
Remove ads

Эхінакакоз, таксама называюць гідатыдная хваробагідатыдоз, або эхінакокавая хвароба — гэта паразітарнае захворванне, вызваннае стужачнымі чарвякамі роду Echinococcus.[3] У людзей бывае два віда хваробы: пузырны эхінакакоз і альвеалярны эхінакакоз.[3] Існуюць дзве менее распаўсюджанныя формы: шматкамерны эхінакакоз і аднакамерны эхінакакоз.[3] Хвароба часта пачынаецца без сімптомаў, і гэта можа доўжыцца цягам года.[3] Сімптомы і прыметы, якія наступаюць залежаць ад месца знаходжання і вялічыні цыстаў.[3] Альвеалярная хвароба звычайна пачынаецца ў печані, але можа распаўсюджвацца ў іншыя часткі цела, такія як лёгкія і галаўны мозг.[3] Пры паражэнні печані ў чалавека можа з'явіцца боль у жываце, страта весу, і змяненне колеру на жоўты.[3] Захворванне легкіх можа вызваць боль у грудзях, задышку і кашаль.[3]

Хуткія факты Эхінакакоз, МКХ-11 ...
Remove ads

Прычыны

Захворванне распаўсюджваецца, калі спажываецца вада або ежа, якія змяшчаюць яйца паразіта, або праз блізкі кантакт з інфецыраванай жывелай.[3] Яйца выходзяць з калам, мясам жывел, якія былі інфецыраваны паразітам.[4] Часта інфецыраваныя жывелы ўключаюць: сабакі, лісы і ваўкі.[4] Каб гэтыя жывелы сталі інфецыраваны, яны павінны з'есці органы жывелы, якія змяшчаюць цысты, напрыклад, авечкі або грызуны.[4] Від хваробы, якая з’яўляецца ў людзей, залежыць ад віда эхінакока, вызываючага інфекцыю.[3] Дыягназ звычайна ставіцца з дапамогай ультрагукавога даследвання, камп’ютарнай тамаграфіі (КТ) або магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ).[3] Таксама могуць дапамагчы аналізы крыві на прысутнасць антыцелаў супраць паразіта, а таксама біяпсія.[3]

Remove ads

Прафілактыка і лячэнне —

Прафілактыка пузырчата-глістнай хваробы заключаецца ў лячэнні сабак, якія могуць быць пераносчыкамі хваробы і вакцынацыя авечак.[3] Лячэнне часта складанае.[3] Цысты могуць быць выдалены праз скуру з далейшым медыкаментозным лячэннем.[3] Часам гэты від захворвання толькі наглядаецца.[5] Альвеалярны від хваробы часта патрабуе хірургічнай аперацыі з далейшым медыкаментозным лячэннем.[3] Ужываецца прэпарат альбендазол, які можа быць патрэбны на працягу некалькі гадоў.[3][5] Альвеалярны від хваробы можа прыводзіць да смерці.[3]

Remove ads

Эпідэміялогія

Захворванне сустракаецца ў большасці раёнаў свету і ў наш час закранае каля аднаго мільёна чалавек. У некаторых раёнах Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі да 10 % вызначаных груп насельніцтва маюць захворванне.[3] Па стане на 2010 год яно выклікала каля 1200 смерцяў за перыяд з 1990 па 2000 год.[6] Эканамічны кошт хваробы ацэньваецца прыкладна 3 млрд долараў у год. Захворванне можа паражаць іншых жывёл, такіх як свінні, каровы і коні.[3]

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
  3. Echinococcosis  Fact sheet N°377. World Health Organization (1 сакавіка 2014). Праверана 19 March 2014.
  4. Echinococcosis [Echinococcus granulosus [Echinococcus multilocularis] [Echinococcus oligarthrus] [Echinococcus vogeli]]. CDC (29 лістапада 2013). Праверана 20 March 2014.
  5. Echinococcosis Treatment Information. CDC (29 лістапада 2013). Праверана 20 March 2014.
  6. Lozano, R (Dec 15, 2012). Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010. Lancet. 380 (9859): 2095–128. doi:10.1016/S0140-6736(12)61728-0. ISSN 0140-6736. PMID 23245604.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads