Эўхеніа Касеру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўхеніа Касеру (Касерыу) (рум.: Eugeniu Coşeriu; 1921—2002) — нямецкі лінгвіст румынскага паходжання, спецыяліст па раманскім мовазнаўстве; прафесар[7], аўтар больш 50 кніг, ганаровы член Румынскай Акадэміі (1991).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 ліпеня 1921 года ў сяле Міхэйлень Каралеўства Румынія, пазней — Малдаўская ССР, цяпер Рэспубліка Малдова.
Вучыўся ў ліцэі Liceul Teoretic «Ion Creangă» горада Бельцы, дзе аднакласнікамі былі Vadim Pirogan — бесарабскі пісьменнік, і Sergiu Grossu — румынскі пісьменнік. Пасля сканчэння Яскага ўніверсітэта (горад Ясы) Эўхеніа адправіўся ў 1940 годзе ў Італію, дзе працягнуў навуку ў Італьянскім інстытуце культуры ў Рыме. Тут у 1944 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю пра ўплыў Chanson de geste (жанр французскай сярэднявечнай літаратуры эпічнага зместу) на паэзію паўднёвых славянскіх народаў. У 1944—1945 гадах Касеру працаваў у Падуанскім універсітэце, з 1945 па 1949 год — у Міланскім універсітэце.
Некаторы час працаваў у Лацінскай Амерыцы — у Уругвайскім Рэспубліканскім універсітэце, потым вярнуўся ў Еўропу і да канца жыцця працаваў у Цюбінгенскім універсітэце, Германія.
Remove ads
Зноскі
- Косерю Эухенио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Eugenio Coseriu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118522345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- authority file of the National Library of Uruguay Праверана 26 красавіка 2024.
- Profesorul EUGENIO COȘERIU Архівавана 27 студзеня 2014. (рум.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads