Элеанора Раманаўна Вішнеўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Элеанора Раманаўна Вішнеўская (1 верасня 1933, Менск — 2016[1], Мінск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Элеанора Раманаўна Вішнеўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 1 верасня 1933 года ў Менску. Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. З 1958 года — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывала ў Мінску[2]. Памерла ў 2016 годзе[1].

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб трактарнага завода (1961), інтэр’ер залы Белдзяржфілармоніі (1962) у Мінску, міжнародны маладзёжны лагер «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1973), серыі тыпавых праектаў малых архітэктурных форм і элементаў добраўпарадкавання рознага прызначэння (1973—1988), домікаў, гаспадарчых будоў для садовых участкаў (1978—1988), жылыя дамы для індывідуальнага будаўніцтва ў гарадах і гарадскіх пасёлках БССР (1985—1988), індывідуальныя праекты добраўпарадкавання тэрыторыі жылых і грамадскіх зон Мінска (1975—1988). Сярод друкаваных выданняў — «Каталог малых архітэктурных формаў» (Мінск, 1979), «Домік на садовым участку» (Мінск, 1988)[2].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Домик на садовом участке : практическое пособие / Э. Р. Вишневская, А. Н. Найдович. — Минск, 1988.

Узнагароды

Узнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1983)[2].

Зноскі

  1. Вишневская Элеонора Романовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads