Юзаф Патоцкі

(1673—1751) кашталян кракаўскі, гетман вялікі каронны From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Патоцкі
Remove ads

Юзаф Патоцкі (польск.: Józef Potocki; 167319 мая 1751) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода кіеўскі (17021744), пазнаньскі (17441748) і кашталян кракаўскі (17481751); гетман вялікі каронны (17351751).

Хуткія факты Юзаф Патоцкі, 19-ы Гетман вялікі каронны ...
Remove ads

Біяграфія

Юзаф Патоцкі вядомы як адзін з найбагацейшых магнатаў свайго часу. Паходзіў з магнацкага роду Патоцкіх, яго бацька Анджэй Патоцкі быў польным каронным гетманам. Цэнтрам уладанняў гэтай галіны роду быў Няміраў, дзе ў 1737 годзе Юзаф арганізаваў дыпламатычны кангрэс.

Больш за 40 гадоў (17021744) быў кіеўскім ваяводам, генеральны рэгіментар войска кароннага з 1733 года, гетман вялікі каронны з 1735, ваявода пазнаньскі з 1743 года, кашталян кракаўскі з 1748 і староста галіцкі, варшаўскі, ляжайскі, каламыйскі, чырвонагродскі, снятынскі і балямоўскі.

У 1703 годзе ваявода кіеўскі Юзаф Патоцкі падавіў казацка-сялянскае паўстанне  (укр.) пад кіраўніцтвам хвастоўскага палкоўніка Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. Быў прыхільнікам караля Аўгуста Моцнага, але ў 1705 годзе ён стаў падтрымліваць караля Станіслава Ляшчынскага.

Юзаф Патоцкі пацярпеў паразу ў бітве пад Канецполем ў 1708 годзе. З 1709 года, пасля Палтаўскай бітвы, жыў у выгнанні ў Венгрыі і Турцыі. У 1714 годзе ён вярнуўся ў Рэч Паспалітую і разам з Тэадорам Патоцкім стаў лідарам апазіцыі да партыі магнатаў Чартарыйскіх, якая насіла назву «Фамілія».

Пахаваны ў Калегіяльнай царкве Найсвяцейшай Панны Марыі, Івана-Франкоўск.

Remove ads

Сям'я

Юзаф Патоцкі быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Вікторыя Ляшчынская (памёрла ў 1732), дачка ваяводы падляшскага Вацлава Ляшчынскага (памёр у 1688) і Соф'і Крысціны Апалінскай (16431699), ад шлюбу з якой меў сына і дачку. У 1732 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Мнішак (17121785), ад шлюбу з якой дзяцей не меў. Дзеці:

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads