Юзаф Мнішак

(1670—1747) кашталян кракаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Мнішак
Remove ads

Юзаф Мнішак (1670 — 25 чэрвеня 1747) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Юзаф Мнішак, Кашталян кракаўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Староста санацкі з 1691. Праз шлюб з прадстаўніцай роду Агінскіх уцягнуты ў вайну шляхты ВКЛ супраць Сапегаў; удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700. Пасля гібелі Міхала Сапегі атрымаў пасаду генерала артылерыі ВКЛ. У 1704 далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі. Маршалак надворны ВКЛ у 17061713, маршалак вялікі каронны ў 17131742, кашталян кракаўскі з 1742.

Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Андрэя Першазванага.

Адзін з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, на Гарадзеншчыне валодаў Рудавай і Вялікай Бераставіцай, дзе заснаваў францысканскі кляштар. Мецэнат.

Remove ads

Сям’я

Сын валынскага ваяводы Ежы Яна Мнішка і Ганны з Хадкевічаў, дачкі віленскага кашталяна Яна Казіміра Хадкевіча.

Двойчы быў жанаты: спачатку (з 1694) з Элеанорай Агінскай, дачкой мсціслаўскага ваяводы Шымана Караля Агінскага. Дзяцей з ёй не меў. Пасля яе смерці ажаніўся ў 1712 у другі раз з Канстанцыей Тарла. У другім шлюбе меў сыноў Ежы Аўгуста і Яна Караля, а таксама дзвюх дачок: Альжбету, якая стала жонкай графа Караля Веляпольскага, і Людвіку, якая выйшла за Юзафа Патоцкага.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads