Юзаф Антоні Салагуб

(1709—1781) ваявода віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Антоні Салагуб
Remove ads

Юзаф Антоні Салагуб (26 ліпеня 17094 мая 1781) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (1742—1748) і віцебскі (1748—1752), ваявода віцебскі (з 1752).

Хуткія факты Юзаф Антоні Салагуб, 18-ы кашталян жамойцкі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1709 годзе. З роду Салагубаў, сын вялікага літоўскага падскарбія Яна Міхала Салагуба і яго першай жонкі Алены з Шамоўскіх, брат Антонія Юзафа.

У канцы 1720-х гадоў быў у замежным падарожжы.

Падчас бескаралеўя ў 1733 годзе падтрымліваў кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. Разам з ім быў у аблозе ў Гданьску. Пасля капітуляцыі Гданьска прызнаў уладу Аўгуста III. Потым збег у Каралявец да Станіслава Ляшчынскага і канчаткова прызнаў уладу Аўгуста III толькі ў 1736 годзе.

У 1737 жамойцкі дэпутат Трыбунала ВКЛ, абраны маршалкам Духоўнага трыбунала ВКЛ. Пасол на соймы 1736, 1738, 1740 гадоў. У 1750 атрымаў ордэн Белага Арла. Віцебскі дэпутат і маршалак Трыбунала ВКЛ 1751. З гэтага часу зблізіўся з Чартарыйскімі. Пры іх падтрымцы 7 кастрычніка 1751 абраны віцебскім ваяводам.

У 1758 насуперак пазіцыі Чартарыйскіх прызнаў выбар курляндскім герцагам каралевіча Караля. Гэта зблізіла яго з Радзівіламі. У 1759—1760 актыўна дапамагаў жонцы памерлага брата Антонія Юзафа Брыгіце Петранелі ў справе абароны Азярышчынскага староства ад прэтэнзій кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага. Быў малаактыўным саюзнікам Радзівілаў і ў час бескаралеўя 1763—1764 адразу перайшоў на бок Чартарыйскіх. Прымаў прысягу на Пакта канвента караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага і быў вызначаны ў склад соймавага суда.

Адмовіўся прынесці прысягу расійскай імператрыцы Кацярыне II пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1772 са сваіх уладанняў, якія апынуліся ў Расійскай імперыі. Кацярына II за асабістыя заслугі пакінула Салагубу гэтыя ўладанні. У 1776 абраны ў Скарбовы дэпартамент Пастаяннай Рады. Пасля не праяўляў актыўнасці ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай.

Памёр у 1781 годзе.

Remove ads

Сям'я

Быў жанаты з Антанінай Тэрэзай Агінскай, дачкой Караля Агінскага. Дзяцей не пакінуў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads