Юзаф Юдзіцкі

(1719—1797) стражнік вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Юдзіцкі
Remove ads

Юзаф Юдзіцкі (17191797) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Юзаф Юдзіцкі, Вялікі стражнік літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын Міхала.

Маршалак рэчыцкі з 1767, староста рэчыцкі з 1773, вялікі абозны літоўскі з 1774, вялікі стражнік літоўскі ў 17761789; у 1777 маршалак Трыбуналу ВКЛ. Быў таксама старостам стралкоўскім і багінскім. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы.

З 1783 генерал-лейтэнант, камандзір 1-й дывізіі войска ВКЛ, потым шэф 4-га палка булавы польнай. 1 чэрвеня 1792 прызначаны галоўнакамандуючым войскам ВКЛ падчас вайны з Расіяй, але 10 чэрвеня 1792 разбіты расійскімі войскамі пад Мірам і праз тыдзень заменены на пасадзе галоўнакамандуючага Міхалам Забелам. У 1793 служыў у расійскім войску. У 1797 у складзе дэлегацыі Мінскай губерні прысутнічаў на каранацыі Паўла I.

Кавалер ордэна Святога Станіслава (1777)

Remove ads

Сям'я

Быў двойчы жанаты: спачатку з Марыяй, дачкой Марцыяна Міхала Агінскага, а потым з Алаізай, дачкой Альбрэхта Радзівіла. Дзякуючы другому шлюбу атрымаў ад цесця Рэчыцкае староства. Меў сыноў Яна, Станіслава і Юзафа.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads