Юлій Якаўлевіч Райзман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юлій Якаўлевіч Райзман
Remove ads

Юлій Якаўлевіч Ра́йзман (руск.: Юлий Яковлевич Райзман; 2 (15) снежня 1903, Масква, Расійская імперыя11 снежня 1994(1994-12-11)[1][2], Масква, Расія) — расійскі кінарэжысёр. Народны артыст Латвійскай ССР (1949). Народны артыст СССР (1964). Прафесар (1960).

Хуткія факты Юлій Якаўлевіч Райзман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1924 літаратурны кансультант на кінастудыі «Міжрабпом-Русь». Быў асістэнтам рэжысёра Якава Пратазанава. Першыя рэжысёрскія работы: «Круг» (1927), «Катарга» (1928), «Зямля чакае» (1930), «Апавяданне пра Умара Хапцока» (1932). Грамадзянскі пафас, уменне ствараць характары герояў у іх непарыўнай сувязі з духам часу, рэальным асяроддзем у фільмах: «Лётчыкі» (1935), «Апошняя ноч» (1937), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1940), «Машачка» (1942), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951), «Урок жыцця» (1955), «Камуніст» (1958), «А калі гэта каханне?» (1962), «Твой сучаснік» (1968), «Візіт ветлівасці» (1973), «Дзіўная жанчына» (1978), «Прыватнае жыццё» (1982), «Час жаданняў» (1984) і інш. Аўтар дакументальных фільмаў: «Да пытання пра перамір’е з Фінляндыяй» (1944), «Берлін» (1945), «Райніс» (1949).

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

• Галоўная прэмія Міжнароднай выстаўкі ў Парыжы (1937)
• Галоўная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў г. Карлавы Вары (1951)
• Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1943, 1946 (двойчы), 1950, 1952, 1983)
• Герой Сацыялістычнай Працы (1973)

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #128535156 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads