Юліус Вагнер-Яўрэг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юліус Вагнер Рытэр фон Яўрэг (ням.: Julius Wagner Ritter von Jauregg), пасля скасавання дваранскіх тытулаў у Аўстрыі — Юліус Вагнер-Яўрэг (ням.: Julius Wagner-Jauregg) (7 сакавіка 1857, Вельс, Верхняя Аўстрыя — 27 верасня 1940, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі псіхіятр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1927).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Венскі ўніверсітэт; атрымаў у 1881 годзе ступень доктара медыцыны, працаваў у гэтым універсітэце на кафедры псіхіятрыі. У 1883—1889 гадах — асістэнт, затым дацэнт ў клініцы нервовых і псіхічных хвароб пры Венскім універсітэце, у 1889—1893 гадах — прафесар псіхіятрыі і неўрапаталогіі ўніверсітэта Грац, у 1893—1918 гадах — загадчык кафедры псіхіятрыі ў Венскім універсітэце.
Акрамя гэтага, быў дырэктарам псіхіятрычнай клінікі і на працягу некалькіх гадоў узначальваў прытулак для псіхічнахворых у Тропаў. Аўтар прац, прысвечаных лячэнню крэтынізму і зобу прэпаратамі шчытападобнай залозы і малымі дозамі ёду. У 1887 годзе паведаміў пра ўплыў захворванняў, якія суправаджаюцца павышэннем тэмпературы, на працяканне псіхозаў.
У 1890 годзе прапанаваў ужываць «ліхаманкавую» тэрапію для лячэння прагрэсіўнага паралічу, у 1917 годзе ўпершыню прышчапіў малярыю хворым, якія пакутавалі на гэтае захворванне. Абгрунтаваў прынцыпы «раздражняльнай» тэрапіі, распрацаваў методыку малярыйнай тэрапіі. Апошняя ўжывалася ім таксама пры лячэнні сіфілісу, неўрасіфілісу, склерозу, шызафрэніі. Аўтар прац па інфекцыйным псіхозе, праблемах спадчыннасці і судовай псіхіятрыі.
Remove ads
Зноскі
- Julius Wagner-Jauregg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Julius Wagner-Jauregg // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Вагнер-Яурегг Юлиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Krackowizer F., Berger F. Wagner-Jauregg, Julius // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Institut für Kulturraumforschung Ostbaierns und der Nachbarregionen (IKON), 1931. — S. 352. — 411 с.
- Вагнер-Яурегг Юлиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads