Юлія Георгіеўна Мурына
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлія Георгіеўна Мурына (21 лютага 1979, в. Іздрашава, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 лютага 1979 года ў в. Іздрашава Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут псіхалогіі і сацыяльнай работы па спецыяльнасці «псіхолаг, выкладчык псіхалогіі», а пазней — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «спецыяліст па кіраванні персаналам».
Працавала першым сакратаром Салігорскага гаркама і райкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктарам дзяржаўнай установы «Салігорскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Выбіралася дэпутатам Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26 і 27-га скліканняў.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бахрэйн.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
Remove ads
Узнагароды
- Падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровыя граматы і падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Салігорскага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, падзяка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь,
- заносілася на дошку Пашаны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
- залаты значок АА «БРСМ».
Remove ads
Сям’я
Замужам, мае сына.
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads