Юлія Аляксандраўна Шпілеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлія Аляксандраўна Шпілеўская (нар. 17 студзеня 1977, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2020).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 17 студзеня 1977 года ў Мінску.
Скончыла ў 2000 годзе тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва музычнага тэатра» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 2000 года. Тэлевядучая на канале СТБ, вядучая інфармацыйнай праграмы радыё «Мінск».
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Юлія Шпілеўская разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[1].
Remove ads
Творчасць
Сярод роляў: Барбара («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Кацярына II («Ноч на Каляды » паводле М. Гогаля), Выканаўца песні «Сустрэча ў кавярні», Прачка («Местачковае кабарэ»), Тэлімена («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), выканаўца песні «Аркестру Леаніда Уцёсава» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана), Данута Абдзіраловіч («Дзве душы» М. Гарэцкага), Ніна («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна), Тытанія («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспіра).
Remove ads
Узнагароды
- Медаль Францыска Скарыны (2013)[2],
- Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (8 студзеня 2020)[3].
Зноскі
- Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads