Юніс Кенэдзі Шрайвер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юніс Кенэдзі Шрайвер
Remove ads

Юніс Кенэдзі Шрайвер (англ.: Eunice Kennedy Shriver, 10 ліпеня 1921 — 11 жніўня 2009) — амерыканская актывістка, прадстаўніца клана Кенэдзі  (руск.), арганізатар і першаасноўніца першых міжнародных спецыяльных Алімпійскіх гульняў для людзей, якія пакутуюць на разумовую адсталасць.

Хуткія факты Юніс Кенэдзі Шрайвер, Нараджэнне ...
Thumb
Юніс Шрайвер і Зураб Цэрэтэлі
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўніца знакамітай дынастыі Кенэдзі  (руск.), Юніс нарадзілася ў Бруклайне, штат Масачусетс, і была пятым па ліку дзіцем у вялікай сям’і.

Атрымала сацыялагічную адукацыю ў Стэнфардскім універсітэце, падчас Другой сусветнай вайны працавала ў Дзяржаўным дэпартаменце, затым у Міністэрстве юстыцыі ЗША, дзе займалася пытаннямі падлеткавай злачыннасці, працавала сацыяльным работнікам у жаночай турме, у прытулку для падлеткаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, у судзе па справах непаўналетніх[10].

Затым яна зацікавілася сацыяльнымі праблемамі людзей з рознымі разумовымі адхіленнямі і сваю далейшую дзейнасць прысвяціла іх вырашэнню.

23 мая 1953 года яна абвянчалася з Сарджэнтам Шрайверам  (руск.), пасля бачным членам Дэмакратычнай партыі ЗША, кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад гэтай партыі, а таксама сенатарам штата Масачусетс1973 года). У гэтым шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей.

У 1960 годзе Юніс Кэнэдзі актыўна дапамагала свайму старэйшаму брату Джону Кенэдзі у арганізацыі і правядзенні паспяховай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

У чэрвені 1963 года яна адкрыла ў сваім доме ў Мэрылендзе летні дзённы лагер для дзяцей і дарослых з парушэннем інтэлекту — для таго каб вывучыць іх здольнасці да розных відаў спорту і фізкультуры. Уся яе праца па гэтым кірунку вылілася ў выніку ў арганізацыю першых міжнародных Спецыяльных Алімпійскіх Гульняў, якія адбыліся ў ліпені 1968 года на воінскім полі ў Чыкага. У снежні таго ж года была створана Спецыяльная Алімпіяда, якая атрымала статус дабрачыннай арганізацыі. У 1988 годзе на XV зімовых Алімпійскіх гульнях у Калгары прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Хуан Антоніа Самаранч падпісаў з Юніс Кенэдзі пагадненне, згодна з якім Спецыяльная Алімпіяда атрымала права выкарыстоўваць у сваёй назве слова «алімпійскі». З тых часоў спецыяльныя гульні маюць статус Алімпійскіх, і праводзяцца да цяперашняга часу.

Галоўная заслуга Юніс у тым, што яна змагла даказаць: рэгулярныя заняткі фізічнай культурай, удзел у спаборніцтвах дапамагаюць разумова адсталым людзям набываць навыкі працы і калектыўных усвядомленых дзеянняў, вучаць іх выступаць мэтанакіравана і арганізавана. Гэта стварае магчымасці для паступовай адаптацыі да рэальных жыццёвых умоў і інтэграцыі ў грамадства[11]. За актыўную дабрачынную дзейнасць, прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган у 1984 годзе узнагародзіў Юніс Кенэдзі вышэйшай дзяржаўнай узнагародай ЗША — медалём Свабоды.

У апошнія гады жыцця, нягледзячы на сталы ўзрост і цяжкую хваробу (пакутавала на хваробу Адысана  (руск.)), працягвала ўдзельнічаць у сацыяльным жыцці краіны. Ва ўзросце 88 гадоў, незадоўга да смерці была дастаўлена ў клініку гарадка Хаяніс (штат Масачусетс) у крытычным стане, дзе неўзабаве і памерла ад эндакрыннай хваробы Адысана  (руск.)[12].

Remove ads

Сям’я

Юніс Кэнэдзі Шрайвер была пятым дзіцем Джозефа  (руск.) і Розы Кенэдзі  (руск.), трое яе братоў — таксама палітычныя дзеячы ЗША:

Яна была замужам за Робертам Сарджэнтам Шрайверам (19152011), бачным палітыкам ЗША ад дэмакратычнай партыі, з якім мелі пецярых дзяцей:

  • Роберт Сарджэнт Шрайвер III (нарадзіўся ў 1954).
  • Марыя Оўвінгс Шрайвер (нарадзіўся ў 1955) — журналістка, былая першая лэдзі Каліфорніі, з 1986 па 2011 — жонка вядомага акцёра і экс-губернатара штата Каліфорнія, Арнольда Шварцэнэгера.
  • Цімаці Пэры Шрайвер (нарадзіўся ў 1957).
  • Марк Кенэдзі Шрайвер (нарадзіўся ў 1964).
  • Антоні Пол Кенэдзі Шрайвер (нарадзіўся ў 1965).

Усяго ў Юніс Шрайвер было пяцёра дзяцей і 13 унукаў.

Remove ads

Асоба

Па ўспамінах Жаклін Кенэдзі, яе свёкар Джозэф Кенэдзі казаў пра сваю дачку: «Канкурэнцыя рухае намі. Гэта адносілася і да жанчын. Фактычна Юніс была больш энергічная, чым Джэк і Бобі. Калі б яна была мужчынам, то стала б прэзідэнтам.»[13].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads