Юрген Штроп

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрген Штроп
Remove ads

Юрген Штроп (ням.: Jürgen Stroop, да мая 1941 насіў імя Іозеф; 26 верасня 1895, Дэтмальд — 6 сакавіка 1952, Варшава) — групенфюрар СС, генерал-лейтэнант паліцыі (9 лістапада 1943) і генерал-лейтэнант войскаў СС (1 кастрычніка 1944). Адзін з кіраўнікоў прыгнечання паўстання ў Варшаўскім гета.

Хуткія факты Юрген Штроп, Кіраўнік СС і паліцыі ў Варшаве ...
Remove ads

Біяграфія

З каталіцкай сям'і сярэдняга дастатку. Удзельнік Першай сусветнай вайны, віцэ-фельдфебель. 7 ліпеня 1932 годзе ўступіў у НСДАП (білет № 1 292 297), а пазней у СС (білет № 44 611), дзе пачаўся яго хуткі кар'ерны рост.

Браў удзел у карных аперацыях супраць савецкіх партызан. У красавіку 1943 года па рашэнні Гімлера змяніў оберфюрара Фердынанда фон Замерн-Франкенега на пасадзе кіраўніка СС і паліцыі ў Варшаве. Узначальваў аперацыю па прыгнечанні паўстання ў Варшаўскім гета. Аўтар рапарта «Варшаўскага гета больш не існуе». З 8 верасня па 4 кастрычніка 1943 года быў кіраўніком СС у Грэцыі[2].

У 1947 годзе амерыканскі трыбунал у Дахау прысудзіў Штропа да смяротнага пакарання за растрэлы закладнікаў у Грэцыі. Пасля перадачы польскім уладам ізноў быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

Знаходзячыся ў камеры смяротнікаў, Штроп быў выключна адкрыты з сакамернікамі, шмат чаго распавядаў пра прыгнечанне Паўстання ў Варшаўскім гета, пра свой удзел у гэтых падзеях не раскайваўся. Актывіст Арміі Краёвай Казімеж Мачарскі, які таксама знаходзіўся разам з ім у камеры смяротнікаў, пазней быў памілаваны і выдаў кнігу з запісам апавяданняў Штропа пад назвай «Гутаркі з катам».

Павешаны ў Варшаве 6 сакавіка 1952 года.

Remove ads

Зноскі

  1. Dienstaltersliste der Schutzstaffel der NSDAP, Stand vom 1. Dezember 1936 — 1936.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63098423'></a>
  2. L'Olocausto in Grecia (італ.)(недаступная спасылка). olokaustos.org. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2012. Праверана 2012-1-31.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads