Юркевіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Юркевічы.

Хуткія факты Юркевіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 верасня 1968 года ў склад Мілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Новыя Залюцічы і Новыя Мілевічы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юркевіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[2]. 26 сакавіка 1987 года — у склад Ленінскага сельсавета вёскі Наваленін і Сукачы[3]. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Людзяневіцкага сельсавета перададзены вёскі Лагвошчы, Падвосце, Пясчанікі[4].

Насельнітва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 949 чалавек[5], з іх 95,8 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 699 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads