Мілевіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мілевічы.

Хуткія факты Мілевіцкі сельсавет, Краіна ...

Найбуйнейшы па плошчы сельсавет раёна — 341,3 км²[1].

Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года сельсавет далучаны да Старобінскага раёна Мінскай вобласці. 11 красавіка 1960 года перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці[2]. 26 верасня 1968 года ў склад сельсавета з Юркевіцкага сельсавета перададзены вёскі Новыя Залюцічы і Новыя Мілевічы[3], 26 сакавіка 1987 года — з Ленінскага сельсавета вёскі Іёвічы і Залюцічы[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1228 чалавек[6], з іх 98,2 % — беларусы, 0,7 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 868 чалавек[8].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads