Юрый Іванавіч Ільініч

(пам. 1526) маршалак дворны, намеснік лідскі і берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Іванавіч Ільініч
Remove ads

Юрый Іванавіч Ільініч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Юрый Іванавіч Ільініч, Маршалак дворны літоўскі ...

Маршалак дворны і намеснік лідскі (1500).

Вялікі князь літоўскі Аляксандр у 1502 годзе адабраў у яго Лідскае намесніцтва і аддаў родзічу свайго фаварыта Міхаіла Глінскага Андрэю Дрожджы, што стала прычынай канфлікту паміж Глінскім і раднымі панамі.

Зноў намеснік лідскі (з 1507), ковенскі (1514), берасцейскі і адначасова маршалак дворны (з 1519).

Каля 1510 года пабудаваў Мірскі замак.

Належала вёска Беражна.

Remove ads

Сям’я

Сын Івашкі, намесніка смаленскага, і Ганны Даўгірдаўны, брат Мікалая.

Праз шлюб з дачкой Яна Забярэзінскага Ядвігай атрымаў частку яе мацярынскай спадчыны: колішнія маёнткі Мікалая Насуты — Шарашова ў Берасцейскім павеце, Белую на Падляшшы і іншыя маёнткі.

Меў чатырох сыноў, якія пасля смерці Юрыя Іванавіча падзялілі яго маёмасць.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads