Вялікія князі літоўскія
найвышэйшы княжацкі тытул у Вялікім Княстве Літоўскім, уладар дзяржавы ў XIII — XVIII ст. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі князь літоўскі — найвышэйшы тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. Вялікі князь — вярхоўны ўладар дзяржавы ў XIII—XVIII стст., якому падпарадкоўваліся іншыя князі і арыстакраты, што ўладалі асобнымі княствамі або вотчынамі ці кіравалі валасцямі.
Правы і абавязкі

Прывілеі 1447 і 1492 гадоў абмежавалі ўладу вялікага князя літоўскага. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі.
Нягледзячы, што заканадаўчыя акты, у тым ліку Статут 1588 года, падкрэслівалі боскую прыроду ўлады вялікага князя, яго становішча было тыповым для абмежаванага феадальнага манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай аснове. Калі ў XIV ст. Паны-Рада пры вялікім князю была толькі дарадчым органам, то пазней яе значнасць моцна ўзрасла, многія мерапрыемствы дзяржаўнага кіравання маглі быць здзейснены толькі з яе згоды. У адсутнасць вялікага князя рада фактычна была вышэйшым дзяржаўным органам і дзейнічала самастойна.
Вялікі князь выбіраўся вышэйшай арыстакратыя са сваякоў, звычайна сыноў папярэдняга. Меў шырокія паўнамоцтвы — весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай маёмасцю, даходамі і скарбам, дараваць маёмасць, урады і званні, ажыццяўляць вышэйшы суд і памілаванне асуджаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся за яго подпісам.
Абмежаванне ўлады вялікага князя літоўскага прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцання вялікім князем захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Напрыклад, вялікаму князю забаранялася пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойма, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя і свецкія пасады, тытулы і землі ВКЛ іншаземцам, у тым ліку польскай шляхце.
Remove ads
Гаспадарскі тытул
Вялікія князі літоўскія мелі адмысловы тытул — гаспадар, таксама ўжываны (у розных формах) у дзяржавах, культурна і палітычна арыентаваных на Вялікае Княства Літоўскае — Малдове, Чэхіі, Ноўгарадзе, Цвяры, Маскве. У старабеларускіх крыніцах сустракаецца і ў скарочаных формах: «осподар», «сподар».
Тытул паходзіць ад грэчаскага дэспат — правінцыйны кіраўнік у Візантыі, часам — незалежны (напрыклад Эпірскі дэспатат часоў Лацінскай імперыі), раней у Персіі. У царкоўнаславянскай мове (а праз яе ў пісьмовай мове Кіева, Ноўгарада і іншых зямель Русі) зыходнае грэчаскае паняцце ўжывалася спачатку як гаспадзін (тытул асобы, таксама Гаспадзін Вялікі Ноўгарад).
У Маскве пераняты таксама з беларускай формы як гасудар (вышэйшы тытул маскоўскага валадара, пазней — адзін з тытулаў). Мае таксама скарочаную форму судар (на ўзор беларускага спадар)
Гаспадар, як і яго скарочаныя беларускія формы (а роўна — іх маскоўскія адпаведнікі: гасудар, судар) ужываліся таксама як звычайны тытул дваранства.
Акрамя гэтага, вялікі князь літоўскі меў тытулы па імёнам зямель, якімі валодаў. Напрыклад, Жыгімонт Ваза меў тытулы «Божай ласкай выбарнага караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага і іншых зямель гаспадара, а таксама шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і іншых дзедзічнага караля».
Remove ads
Дынастыі


У ХІІІ ст. сын Міндоўга, якога лічаць першым вялікім князем літоўскім — Войшалк, займаў сталец па бацьку і таксама лічыцца вялікім князем літоўскім. Наступнікам Войшалка быў Шварн Данілавіч, яго зяць — муж сястры, ён належаў да галіцка-валынскай дынастыі.
Наступным пэўным уладаром Вялікага Княства Літоўскага быў Трайдзень, яго сваяцкая сувязь з родам Міндоўга дыскусійная — ад яе прызнання да поўнага адмаўлення. Яго наступнікамі былі Будзівід і Будзікід, магчыма яны былі сынамі Трайдзеня, але і гэта аспрэчваецца часткай даследчыкаў. Сынамі Будзівіда былі Віцень і Гедзімін.
Пачынаючы з Гедзіміна ўсе вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі пэўна былі яго нашчадкамі (Гедзімінавічамі), а яго ўнук Ягайла быў пачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў.
Вялікія князі літоўскія — каралі польскія


Пасля Крэўскай уніі 1385 года з Польшчай трое вялікіх князёў літоўскіх былі і каралямі польскімі.
- Ягайла — вялікі князь літоўскі (з 1377), у 1386 годзе паводле Крэўскай уніі абраны каралём польскім пад імем Уладзіслаў ІІ Ягайла, да 1392 года быў з’яўляўся адначасова каралём польскім і вялікім князем літоўскім, у 1392 годзе паводле Востраўскага пагаднення саступіў тытул вялікага князя стрыечнаму брату Вітаўту, але самы тытулаваўся вярхоўным князем літоўскім;
- Казімір Ягайлавіч — вялікі князь літоўскі (з 1440), з 1447 года і кароль польскі пад імем Казімір IV Ягелончык;
- Аляксандр Казіміравіч — вялікі князь літоўскі (з 1492), з 1501 года і кароль польскі пад імем Аляксандр Ягелончык.
Яшчэ два вялікія князі літоўскія былі абраны каралямі польскімі практычна адначасова.
- Жыгімонт Стары — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (з 1506; каранаваны ў 1507);
- Жыгімонт Аўгуст — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (з 1548).
Пасля Люблінскай уніі 1569 года з Польшчай вялікі князь літоўскі адначасова быў каралём польскім, стаяў на чале агульнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Тытул уладара Рэчы Паспалітай называўся кароль польскі і вялікі князь літоўскі (з дабаўленнем тытулаў па іншых землях). Першым такім манархам Рэчы Паспалітай быў Жыгімонт Аўгуст.
Remove ads
Вялікі князі літоўскія да Люблінскай уніі
- каля 1236—1263 Міндоўг
- 1263—1264 Транята
- 1264—1266 Войшалк
- 1267—1270 Шварн Данілавіч
- 1270—1282 Трайдзень
- гіпатэтычна 1280-я Даўмонт
- 1282—1292 Будзікід
- 1292—1294 Будзівід
- 1294—1316 Віцень
- 1316—1341 Гедзімін
- 1341—1345 Яўнут
- 1345—1377 Альгерд
- 1377—1381 Ягайла
- 1381—1382 Кейстут
- 1382—1392 Ягайла
- 1392—1430 Вітаўт
- 1430-я Свідрыгайла
- 1430-я — 1440 Жыгімонт Кейстутавіч
- 1440—1492 Казімір Ягелончык
- 1492—1506 Аляксандр
- 1506—1548 Жыгімонт Стары
- 1544—1569 Жыгімонт Аўгуст
Remove ads
Каралі польскія і вялікія князі літоўскія пасля Люблінскай уніі
Дадаткова
- Ганна Ягелонка (1575—1596) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, фактычна кіраўнікамі дзяржавы былі яе муж Стэфан Баторый і пляменнік Жыгімонт Ваза; такім чынам, Рэч Паспалітая ў 1575—1596 гадах фармальна мела двух уладароў.
У Рэчы Паспалітай былі выпадкі рознагалосся па абранні караля і вялікага князя:
- Максіміліян Габсбург (1575—1576) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, абраны па падвойнай элекцыі 1575 г. адначасова з Баторыем;
- Максіміліян Габсбург (1587—1589) — эрцгерцаг, сын імператара Максіміліяна II, абраны па падвойнай элекцыі 1587 г. адначасова з Жыгімонтам Вазам.
- Карл Густаў, кароль Швецыі, па заключэнні Кейданскай уніі лічыўся сваімі прыхільнікамі за вялікага князя літоўскага ў 1655—1660 гадах;
- Франсуа Луі Бурбон (1697) — прынц дэ Канці, абраны па падвойнай элекцыі 1697 г. адначасова з Аўгустам ІІ;
- Станіслаў Ляшчынскі (13 ліпеня 1704 — 1706) — адначасова кароль польскі, абраны канфедэрацыяй, да адрачэння ў 1706 годзе Аўгуста Моцнага ўладарыў адначасова з ім;
- Станіслаў Ляшчынскі (1733) — другі раз, адначасова кароль польскі, абраны па падвойнай элекцыі 1733 г. адначасова з Аўгустам ІІІ.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads