Юрый Іванавіч Сердзюкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Іванавіч Сердзюкоў (нар. 3 кастрычніка 1930, Ірбіт, Свярдлоўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Юрый Іванавіч Сердзюкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1954 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Свярдлоўска, у Мінскграмадзянпраекце, з 1980 года — галоўны спецыяліст аддзела экспертызы ў Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Thumb
18-павярховы інжынерны корпус ВА «Беларуськалій»
Thumb
Рэстаран «Заслаўе»

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дом праектных арганізацый Дзяржбуда СССР у Свярдлоўску (1960-я гады), праект забудовы Жодзіна, Маладзечна, Салігорска (1970-я гады), рэстаран «Заслаўе» на Заслаўскім вадасховішчы (1974), 18-павярховы інжынерны корпус[d] ВА «Беларуськалій» у Салігорску (1980—1986).

Узнагароды

Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads