Юрый Іванавіч Ільініч
(пам. 1526) маршалак дворны, намеснік лідскі і берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Іванавіч Ільініч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Маршалак дворны і намеснік лідскі (1500).
Вялікі князь літоўскі Аляксандр у 1502 годзе адабраў у яго Лідскае намесніцтва і аддаў родзічу свайго фаварыта Міхаіла Глінскага Андрэю Дрожджы, што стала прычынай канфлікту паміж Глінскім і раднымі панамі.
Зноў намеснік лідскі (з 1507), ковенскі (1514), берасцейскі і адначасова маршалак дворны (з 1519).
Каля 1510 года пабудаваў Мірскі замак.
Належала вёска Беражна.
Remove ads
Сям’я
Сын Івашкі, намесніка смаленскага, і Ганны Даўгірдаўны, брат Мікалая.
Праз шлюб з дачкой Яна Забярэзінскага Ядвігай атрымаў частку яе мацярынскай спадчыны: колішнія маёнткі Мікалая Насуты — Шарашова ў Берасцейскім павеце, Белую на Падляшшы і іншыя маёнткі.
Меў чатырох сыноў, якія пасля смерці Юрыя Іванавіча падзялілі яго маёмасць.
Зноскі
- Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 64. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads