Юрый Барысавіч Мартаў

урач, вучоны ў галіне хірургіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Барысавіч Ма́ртаў[2] (31 жніўня 1944, Рослаўль, Смаленская вобласць, РСФСР — 11 мая 2007) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1987), прафесар (1988).

Хуткія факты Юрый Барысавіч Мартаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын беларускага хірурга Ганны Фларыянаўны Катовіч і начальніка Віцебскага гарадскога аддзялення Дзяржбанка Барыса Канстанцінавіча Мартава. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1967 годзе, працаваў у ім, у 1989—2000 гадах загадчык кафедры агульнай хірургіі. У 2002—2007 гадах намеснік галоўнага ўрача Віцебскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: праблемы органазберагальных аперацый на страўніку пры язвавай хваробе, аперацый на грудным аддзеле стрававода пры яго апёках і пухлінах; кардыёхірургічныя ўмяшанні пры парушэннях рытму сэрца. Навуковыя працы па хірургіі органаў брушной і грудной поласцей.

У шлюбе

У шлюбе з Таццянай Уладзіміраўнай Емяльянавай, урачом-інфекцыяністам, меў сына Уладзіміра, урача, і дачку Ірыну (у замужжы Падалінская), фізіятэрапеўта. Унук — Юрый Сяргеевіч Падалінскі — таксама ўрач.

Творы

  • Язвенная болезнь глазами хирурга. — Витебск, 1995 (у сааўтарстве);
  • Распространенный перитонит. — М., 1998 (у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads