Юрый Васілевіч Казіятка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Васілевіч Казіятка (нар. 24 красавіка 1964, Брэст, БССР) — беларускі журналіст і тэлевядучы, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі[1]. Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў з адзнакай Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча . Працаваў сакратаром камітэта камсамола, памочнікам начальніка палітаддзела па камсамольскай рабоце, ваенным журналістам: карэспандэнтам шматтыражкі, начальнікам аддзела навінаў газеты Ціхаакіянскага флоту Расіі, начальнікам аддзела інфармацыі ваеннай тэлерадыёстудыі ў Беларусі. Працаваў тэлевядучым інфармацыйнай праграмы на тэлеканале «Усход-ТБ» (г. Уладзівасток, Расійская Федэрацыя). У пачатку 1990-х гадоў звольніўся з Узброенных сіл Расіі.
Прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з адзнакай па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
Рыхтаваў праграму «Арсенал» на ВаенТБ. Быў палітычным аглядальнікам, аўтарам і вядучым грамадска-палітычных праграм «Тэма дня», «Панарама» па суботах у Белтэлерадыёкампаніі, вядучым праграмы «Масква-Мінск» на тэлеканале «Расія», галоўным рэдактарам службы навін тэлеканала «АНТ» (аўтарам і вядучым дакументальнага цыклу «Найноўшая гісторыя Беларусі», гран-пры першага ў Беларусі тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»), генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал».
Прызначаны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Са снежня 2005 года да 6 лютага 2018 года — генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Вёў аўтарскую праграму «Палітыка». Прызначаны намеснікам дырэктара па развіцці агенцтва «Мінск-Навіны».
Remove ads
Санкцыі ЕС
Казіятка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік СТБ[2]. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, перадача «Карціна свету», аўтарам і вядучым якой быў Казіятка, «з’яўляецца інструментам дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна асвятляюцца негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю. Казіятка быў асабліва актыўны ў гэтых адносінах пасля разгону мірных дэманстрацый 19 снежня 2010 года і наступных акцый пратэсту»[3][4].
Remove ads
Прэміі
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя».
Зноскі
- Годами врали с экранов, а потом оказались не нужны начальству. Рассказываем о судьбах четырех заметных пропагандистов из 90‑х (руск.). Zerkalo.io. Беларуская асацыяцыя журналістаў (19 красавіка 2023). Праверана 5 ліпеня 2024.
- Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads