Юрый Пятровіч Гіль
беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Пятровіч Гіль (11 снежня 1942, засценак Вашунава, цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці — 24 кастрычніка 2008, Вільнюс, Літва) — беларускі грамадскі дзеяч, заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Параф’янаўскай школе. У 1961—1964 гадах праходзіў тэрміновую у Савецкай Арміі, в/ч 52108 у Калінінградзе. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1968), працаваў настаўнікам у Докшыцкім раёне. У 1972 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў у арганізацыі «Веды».
У часы Перабудовы ўзначаліў Мінскую раённую арганізацыю БНФ «Адраджэньне». Пасля пераехаў у Вільнюс, дзе стварыў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю, быў яго кіраўніком да канца жыцця (2008).
Быў дэпутатам Віленскага раённага самакіравання.
Пахаваны ў Параф’янаве (Докшыцкі раён) побач бацькоў, надпіс на надмагіллі «Юры Гіль, сын Пятра і Фэльці».
Remove ads
Дзейнасць

Вядомы актыўнай дзейнасцю па мемарыялізацыі памяці дзеячаў беларускага адраджэння. Арганізаваў ушанаванне памяці Францішка Багушэвіча і Браніслава Тарашкевіча на Віленшчыне — усталяванне шыльды і крыжа на месцы дома Францішка Багушэвіча ў Свіранах, найменаванне вуліцы ў Лаварышках у гонар Браніслава Тарашкевіча.
У 1994 годзе заснаваў Гісторыка-этнаграфічны музей «Засьцянковая хатка» ў Вашунаве (цяпер не існуе).
У 1980-1990-х гадах выступаў з ініцыятывай стварэння чыгуначнага прыпынку каля Вашунава, але прыпынак за некалькі кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава прызналі не мэтазгодным.
Remove ads
Бібліяграфія
- Юры Гіль Адзін дзень у БНР // Ніва № 12 (2706), 23 сакавіка 2008.
Спасылкі
- Пайшоў у лепшы свет старшыня Таварыства Беларускай мовы Віленскага краю Юры Гіль Архівавана 22 студзеня 2021.
- Гіне сядзіба Юрыя Гіля ў Вашунаве з цікавай калекцыяй этнаграфічных рарытэтаў
- Пяць год таму памёр віленскі беларускі дзяяч Юры Гіль
- Наша Слова № 46(937), 18 лістапада 2009 года
- Свіраны на radzima.org
- Pawet.net 26(712)
- Чалавек памёр Архівавана 2 лютага 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads