Свіраны (Віленскі раён)
вёска ў Віленскім раёне Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свіраны[1], часам Свіро́ніс (літ.: Svironys) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваюцца ў 1501 годзе[1]. На 1561 год уладанне І. Зарэцкага і інш., цэнтр маёнтка. Напісанне старабеларускай мовай: Свираны, Свиряны. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1567 года ў Віленскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[1]. Пазней уласнасць віленскага базыльянскага манастыра[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Свіраны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У XIX стагоддзі дзяржаўная ўласнасць і фальварак пры тракце з Вільні да Менска[2]. У 1840 годзе ў Свіранах нарадзіўся Францішак Багушэвіч, сюды да сваіх бацькоў прыязджала маці Багушэвіча Канстанцыя (у дзявоцтве Галаўня)[3]. Пасля 1861 года ў Рукойненскай воласці Віленскага павета.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[5]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Свіраны апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Свіраны заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Францішак Багушэвіч — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, паэт.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads