Юрый Казіміравіч Кавалёнак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Казіміравіч Кавалёнак (нар. 28 сакавіка 1976, в. Ёды, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ветэрынар. Доктар ветэрынарных навук (2013), прафесар (2014).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына», 1995; аспірантура, спецыяльнасць «Дыягностыка хвароб і тэрапія жывёл», 1998), Санкт-Пецярбурскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (дактарантура, спецыяльнасць «Дыягностыка хвароб і тэрапія жывёл, паталогія, анкалогія і марфалогія жывёл», 2012).
Выкладаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1999 года, факультэт ветэрынарнай медыцыны, дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл, з 2007 года загадчык кафедры клінічнай дыягностыкі, адначасова ў 2004—2010 года дэкан факультэта даістытуцкай падрыхтоўкі, сумежных і грамадскіх прафесій).
Remove ads
Узнагароды
Ганаровыя граматы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2008, 2011, 2012).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых метадаў дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі незаразных хвароб жывёл; інавацыйнае развіццё Віцебскай вобласці.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads