Юрый Мікалаевіч Лаўрык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Мікалаевіч Лаўрык (псеўданім Лаўрэн Юрага; нар. 30 лістапада 1966, Мінск) — беларускі гісторык культуры, кнігазнаўца, бібліятэкар, пісьменнік. Спецыяліст па гісторыі кірылічнага кнігадруку Вялікага Княства Літоўскага. Магістр тэалогіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Мінску.
Скончыў бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Мінскага інстытута культуры, пасля факультэт тэалогіі і гісторыі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча).
У 2003—2005 гадах працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: бібліёграф аддзела рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў; вядучы навуковы супрацоўнік. Пазней вядучы навуковы супрацоўнік аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя кнігі і асветы, гістарычнае кнігазнаўства, беларуская кірылічная друкарская традыцыя XVI—XVIII стагоддзяў, старажытныя і рэдкія дакументы.
Бібліяграфія
- Замак з люстраной залай : апавяданні. Мінск, 2021.
- Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII ст. Мінск, 2012 (Кніжныя цэнтры Беларусі).
- Беларускія кніжныя пазнакі ў зборах бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане. Лондан, 2001.
- Удзел у калектыўных працах
- Сакральная культура Касцёла Беларусі: каталог выставы. Мінск, 2019.
- Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку. Мінск, 2016.
- Асвета і педагагічная думка на Беларусі: бібліяграфічны паказальнік. Мінск, 1995—2001.
Літаратура
- ЛАЎРЫК Юрый Мікалаевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads