Юрый Міхайлавіч Жучэнка

радыебіёлаг, эколаг, геафізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Міхайлавіч Жучэнка (29 мая 1945, Пенза, Расія — 2015) — радыебіёлаг, эколаг, геафізік. Доктар біялагічных навук (1999, Расія; 2004, Беларусь), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1977), прафесар (2010).

Хуткія факты Юрый Міхайлавіч Жучэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут імя М. І. Калініна (спецыяльнасць «Фізіка дазіметрыі і засцярогі», 1970).

Працаваў у Цэнтральнай аэралагічнай абсерваторыі (горад Даўгапрудны, Расія; з 1970), Дзяржаўным навукова-даследчым цэнтры вывучэння прыродных рэсурсаў (Даўгапрудны, Расія; з 1974), Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута сельскагаспадарчай радыялогіі (1986—1990, загадчык фізіка-хімічнага аддзела, намеснік дырэктара па навуцы), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2005, біялагічны факультэт, кафедра хіміі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: геафізіка (фізіка верхніх слаёў атмасферы); радыебіялогія; экалогія.

Remove ads

Узнагароды

Медаль СССР «За працоўную доблесць» (1987).

Бібліяграфія

  • Математическое моделирование потоков радионуклидов из сельскохозяйственных и естественных экосистем с целью радиационной реабилитации загрязненных территорий : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.01 : защищена 00.12.1998 : утверждена 02.07.1999 / Жученко Юрий Михайлович. — Обнинск, 1998.
  • Экспериментальное исследование широтных вариаций корпускулярных излучений в верхней атмосфере : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.12 / Жученко Юрий Михайлович. — Обнинск, 1977.
  • Проблемы радиационной реабилитации загрязненных территорий / [Ю. М. Жученко и др.]. — Гомель, 2004.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads