Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый (Юрась) Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі (9 лістапада 1948, мястэчка Даўгінава, Вілейскі раён — люты 15 лютага 1997) — беларускі графік. Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[1].
Remove ads
Біяграфія
Бацька Павел Герасіменка быў мастаком-самавучкам. Сям'я пераязджае жыць у Маладзечна. Потым мастак паступае ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыцца на графічным аддзяленні Шаранговіча[2].
У 1972 годзе Юрый Герасіменка выконвае «Партрэт Я. Коласа», які прызнаны лепшым партрэтам паэта. У 1977 годзе Ю. Герасіменка абараняе дыплом мастака-графіка. Мастак ілюструе кнігі Быкава, Зуёнка. За ілюстраванне кнігі апошняга ў 1980 годзе ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені Рэспубліканскага конкурсу кнігі[2].
У 1982 годзе за ілюстрацыі да кнігі Коласа ўзнагароджаны дыпломам Ф. Скарыны і дыпломам 2 ступені на Усесаюзным конкурсе кнігі[2].
Аўтар першага герба Маладзечна (1988, Папараць-кветка)[3].
Ад 1995 года выкладаў у Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К.Агінскага. Быў ініцыятарам стварэння ў музвучэльні аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Памёр у 1997 годзе. Пахаваны ў Даўгінаве[2].
Дыпламант рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў кнігі.
Remove ads
Са спадчыны мастака
Працы Юрася Герасіменкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, іншых музеях краіны, у прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Польшчы[2].
Ілюстрацыі да кніг
- «Маўчанне травы», Васіль Зуёнак, (1980)
- «Выбранае», Якуб Колас, (1981)
- «Казкі і краскі», Васіль Вітка, (1983)
- «Знак Бяды», Васіль Быкаў (1984)
- «Беларускі каляндар» на 1992 г.
Партрэты
- Якуба Коласа, (1972)
- Аўтапартрэт, (1978)
- «Ніна», (1979)
- «Марыся», (1980)
Станковыя работы
- «Поры года», серыя, паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (1977)
- «Мае сябры», серыя, (1979)
- «Здані», серыя, (1980)
- «Кампазіцыя», (1991)
Remove ads
Зноскі
- Памяць. Вілейскі раён. // Герасіменка-Жызнеўскі Юрый Паўлавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
- Архівавана 5 сакавіка 2016.. Герасіменка-Жызнеўскі Юрый // «Рэгіянальная газета»
- Архівавана 11 красавіка 2013.. З гісторыі герба Маладзечна // «Рэгіянальная газета»
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads