Юрый Паўлавіч Сямёнаў
вучоны ў галіне ракетнай тэхнікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Паўлавіч Сямёнаў[7] (руск.: Юрий Павлович Семёнов; нар. 20 красавіка 1935) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне ракетнай і касмічай тэхнікі, акадэмік Расійскай акадэміі навук (2000, член-карэспандэнт з 1987), Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Таропец (Цвярская вобласць Расіі) у сям’і служачага. У 1941 годзе сям’я жыла ў Ржэве. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’я эвакуіравалася ў Молатаўскую (цяпер Пермскую) вобласць у сяло Вогулка. У 1946 годзе сям’я пераехала да месца службы бацькі ў Днепрапятроўск. Тут Ю. П. Сямёнаў скончыў школу і паступіў на фізіка-тэхнічны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1958 годзе па спецыяльнасці «інжынер-механік па вадкасных ракетных рухавіках». Працоўную дзейнасць пачаў у АКБ-586 у Днепрапятроўску. На працягу 5 гадоў прайшоў шлях ад інжынера да начальніка групы. У 1964 годзе Ю. П. Сямёнаў пераехаў у Маскву і пачаў працу ў АКБ-1 (сучасная Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія») пад кіраўніцтвам С. П. Каралёва ў горадзе Калінінград (сучасны Каралёў) Маскоўскай вобласці. Займаў пасады намесніка вядучага канструктара, вядучага канструктара, галоўнага канструктара тэмы, намесніка генеральнага канструктара — галоўнага канструктара тэмы, першага намесніка генеральнага канструктара — галоўнага канструктара тэмы. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую, у 1979 годзе — доктарскую дысертацыю[8]. З 1989 года Ю. П. Сямёнаў генеральны канструктар, генеральны дырэктар — генеральны канструктар НВА «Энергія»; прэзідэнт РКК «Энергія», генеральны канструктар, кіраўнік галаўнога КБ РКК «Энергія» (1994—2005)[8]. В 2007—2012 гадах старшыня Прэзідыума навукова-тэхнічнага савета РКК «Энергія»[9].
Remove ads
Навукова-канструктарская дзейнасць
Ю. П. Сямёнаў аўтар і сааўтар больш за 360 навуковых прац, манаграфій, артыкулаў і вынаходстваў[8][9]. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы ракетных комплексаў Р-12, Р-14, Р-16, спадарожнікаў ваеннага прызначэння серыі «Космас», аўтаматычных станцый «Зонд», комплекса Л-1, арбітальных станцый касмічнай праграмы «Салют»[8].
Узначальваў праекты стварэння касмічных караблёў «Саюз», «Саюз Т», «Саюз ТМ», «Саюз ТМА», «Прагрэс», «Прагрэс М», «Прагрэс М1», станцый «Салют» і «Мір»; сістэмы «Энергія—Буран» і арбітальнага карабля «Буран», ракетнага сегмента ракетна-касмічнага комплекса «Марскі старт», касмічных апаратаў «Ямал-100» і «Ямал-200», універсальнай касмічнай платформы, створанай па праекце «Ямал», касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі «БелКА». Кіраваў працамі па міжнародных праектах «Мір—Шатл» і «Мір—НАСА», стварэнне і эксплуатацыі расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі, па касмічных комплексах з выкарыстаннем буйнагабарытных антэн, пілатуемага комплексу для палётаў на Месяц, Марс і іншых[8]. Кіраваў працамі па канверсійнай і сацыяльнай праграмах[8]. Пад кіраўніцтвам Ю. П. Сямёнава створаны спецыялізаваны цэх падвышанай прамысловай частаты для зборкі аўтаматычных касмічных сістэм[8].
Правадзейны член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (1986[10]), Расійскай інжынернай акадэміі (1992[10])[9].
Remove ads
Узнагароды і званні
- Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
- Ленінская прэмія (1978)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1985)
- Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1999)
- 2 ордэны Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені (1995)
- Медаль «За заслугі ў асваенні космасу» (2011)
- Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага Акадэміі навук СССР (1987)
- Залаты медаль імя С. П. Каралёва Расійскай акадэміі навук (2011)
- Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя)[9]
- Залаты медаль «Космас» Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі[9]
- Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі імя Ю. А. Гагарына ў галіне касмічнай дзейнасці (2011)
- Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (1996)
- Міжнародная прэмія імя Алана д’Эміля (1991)
- Міжнародная прэмія імя Франсуа-Ксаўе Баньё (1999)
- Ганаровы грамадзянін Маскоўскай вобласці (2005), гарадоў Байканур (2016) і Каралёў (1995).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads