Міхаіл Сяргеевіч Орда
беларускі дзяржаўны функцыянер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Сяргеевіч Орда (нар. 28 верасня 1966, Дзятлава, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны функцыянер.
Remove ads
Біяграфія
Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 г. слесарам у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. З 1984 да 1986 гг. служыў у Савецкай арміі. У 1991 г. скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарны лекар».
Служыў у радах Савецкай арміі[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Расія» Дзятлаўскага раёна. Быў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (штаб студэнцкіх атрадаў)[1].
З 1991 да 1992 гг. быў намеснікам камандзіра абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці. Працаваў дырэктарам абласной службы добраахвотнай працы моладзі (Віцебск, 1992—1994 гг.), прэзідэнтам Рэспубліканскай асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму (1994—1997 гг.). З 1997 да 2001 гг. — другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі».
У 1999 г. скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».
27 сакавіка 2001 г. вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі з пераходам на сталую працу дэпутатам.
У 2000—2004 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га па Лідскай сельскай выбарчай акрузе № 57
25 сакавіка 2003 г. быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.
У 2004—2008 гады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканняў. Абодва разы — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. У 2008-2012 гадах абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га склікання.
Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь»[2]. У 2014 годзе стаў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2016—2019 гадах быў членам Савета Рэспублікі 6-га склікання[3]. У 2015 і 2020 гг. узначальваў ініцыятыўныя групы кандыдата ў прэзідэнты (Аляксандра Лукашэнкі). У 2020 г. як кіраўнік ініцыятыўнай групы быў заказчыкам агітацыйнай прадукцыі, надрукаванай накладам 4,7 мільёна экзэмпляраў, якая, паводле некаторых аналітыкаў, распаўсюджвалася з парушэннем заканадаўства[4][5].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Нёманскай акругі № 56. Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[1]. Новым старшынёй ФПБ стаў Юрый Сянько[6].
Remove ads
Крытыка, санкцыі ЕС
Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсіфікацыі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў здзяйсненні палітычных рэпрэсій[7].
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека[8].
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[9].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае сына, дачку.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі» (2022)[10], ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, залатым знакам Усеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў. Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Шестой созыв (руск.). Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
- Экс-кіраўнік Мытнага камітэта ўзначаліў Федэрацыю прафсаюзаў . Наша Ніва (5 красавіка 2024). Праверана 6 красавіка 2024.
- Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko , Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 45. — 72 с. Архівавана 3 снежня 2013.
- Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). Reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
- Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads