Юрый Уладзіміравіч Каласоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Уладзіміравіч Каласо́ўскі (нар. 20 кастрычніка 1960, Унеча, Бранская вобласць, Расія) — беларускі археолаг.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1960 года ва Унечы Бранскай вобласці (Расія). У 1982 годзе скончыў Горкаўскі ўніверсітэт. З 1984 года працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 2008 года — у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі»[1].
Навуковая дзейнасць
Даследуе помнікі жалезнага веку і ранняга сярэднявечча Верхняга Падняпроўя: кіеўскай культуры III—V стст. тыпу Гарадка—Заазер’е ў Віцебскім Падзвінні, тыпу Абідні ў Верхнім Падняпроўі і калочынскай культуры V—VII стст. тыпу Кісялі—Вежкі ў Аршанска-Магілёўскім Падняпроўі. Удзельнік шэрагу беларускіх і расійскіх навуковых праектаў па археалогіі ранніх славян[1].
Даследаваў археалагічны комплекс Вежкі, гарадзішчы Германы, Ірвяніца, Панізоўе, Чырына ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, гарадзішча Кімбараўка і дзяцінец Гара Камунараў у Мазыры, археалагічныя помнікі ў Віцебску і Мінску[1].
Выявіў і абследаваў помнікі кіеўскай культуры ў Аршанскім Падняпроўі (разам з А. С. Курапаткіным)[1].
Remove ads
Публікацыі
Аўтар шэрагу навуковых прац[1]:
- Штрихованная керамика на северо-востоке Беларуси (по материалам городищ Оршанского Поднепровья) // Гістарычныя лёсы Верхняга Падняпроўя. — Магілёў, 1989. — Ч. 1.
- Плямёны калочынскай культуры // Гісторыя Беларусі. — Мінск, 2000. — Т. 1.
- Памятники киевской культуры в Оршанском Поднепровье (у сааўт. з А. С. Курапаткіным) // Раннеславянский мир. — Москва, 2002. — Вып. 4. — Верхнее Поднепровье и Подвинье в III—V вв. н.э.
- Раскопки городища у д. Кисели (Дымокуры) Толочинского р-на и у д. Черкасово Оршанского р-на Витебской области (у сааўт.) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 8.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads