Ежы Юзаф Радзівіл
(1668—1689) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ежы Юзаф (Юрый Юзаф) Радзівіл (10 сакавіка 1668 — 3 студзеня 1689) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, 7-ы ардынат Нясвіжскі (1680—1689), падчашы вялікі літоўскі (1686—1688), ваявода троцкі (1688—1689), трымаў члухаўскае і рабштынскае староствы. Уладальнік Белай.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік нясвіжскай лініі найбуйнейшага вялікалітоўскага магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Быў пятым дзіцем у сям’і падканцлер літоўскага і гетмана польнага літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла (1625—1680) ад шлюбу з Кацярынай Сабескай (1634—1694). Малодшы брат — канцлер вялікі літоўскі Караль Станіслаў Радзівіл.
У 1680 годзе пасля смерці свайго бацькі Міхала Казіміра Юрый Юзаф атрымаў у спадчыну Нясвіжскую ардынацыю. У чэрвені 1686 года атрымаў пасаду падчашага вялікага літоўскага, а ў 1688 годзе стаў ваяводай троцкім.
3 верасня 1687 года ў Дэсау ажаніўся з прынцэсай Марыяй Элеанорай фон Ангальт-Дэсау (1671—1756), дачкой нямецкага князя Ангальт-Дэсау Іагана Георга II (1627—1693) і Генрыэты Катарыны Насау-Аранскай (1637—1708). Дзеці:
- Катарына Генрыка Радзівіл.
Remove ads
Зноскі
- Jerzy Józef Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 60, 292–293.
- Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads