Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн

(пам. 1700) кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн
Remove ads

Марцін (Марцыян) Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн (? — 20 жніўня 1700) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн, Кашталян троцкі ...

Вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Служыў у вялікалітоўскім войску, палкоўнік (1667). Вялікі літоўскі падстолі (1687-1689) і падчашы (16891697), кашталян троцкі з 1697; цівун віленскі з 1673, староста плунгянскі, аршанскі ў 16761699; пасол на соймы 1667, 1692, 1696.

Належаў да каралеўскай партыі, выступаў супраць групоўкі Сапегаў.

Remove ads

Сям'я

Сын вялікага літоўскага падскарбія Гераніма Крышпіна-Кіршэнштэйна і Ганны Млоцкай, дачкі аршанскага старосты Андрэя Млоцкага. Быў жанаты з Янай Валадковіч, дачкой новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча.

Пакінуў дзяцей Казіміра Францішка, Ежы Гераніма, дачку Кацярыну Аляксандру, якая выйшла за падканюшага літоўскага Яна Казіміра Бяганскага.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads