Юзаф Антонавіч Раўкуць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Антонавіч Раўкуць (нар. 1 студзеня 1954, г. Шчучын) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1989).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1972 годзе (клас Н. Малахавай, М. Красоўскага). У 1972—1992 артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1975 года.
Творчасць
Танцоўшчык лірыка-рамантычнага плана. Яго творчасці ўласцівы акадэмізм выканання, шчырасць, рамантычная ўзнёсласць і эмацыйная насычанасць вобраза. Сярод партый: Жан дэ Брыен («Раймонда» А. Глазунова), Альберт («Жызэль» А. Адана), Джэймс («Сільфіда» Х. Левенскольда), Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Абат («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Салор («Баядэрка» Л. Мінкуса), Конрад, Бірбанта («Карсар» А. Адана), Раб, Крас («Спартак» А. Хачатурана), граф Вішанька («Чыпаліна» К. Хачатурана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева); у нацыянальных балетах — Сын («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Князь, кароль Філіп («Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава). На сцэне Ленінградскага тэатра оперы і балета выканаў балет А. Калніньша «Перарваная песня», прысвечаны В. Хара (1976).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads