Яблык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яблык
Remove ads

Я́блык — садавіна, плод яблыні. Адзін з самых пашыраных відаў садавіны. Радзімай яблыка лічыцца Цэнтральная Азія. У цяперашні час найбольш распаўсюджанай з’яўляецца яблыня хатняя і яе шматлікія сарты. Гэта адзін з пладоў дрэва, што найбольш шырока культывуецца. Найбольш шырока вядомы з многіх прадстаўнікоў роду яблыня Сіверса, якія выкарыстоўваюцца людзьмі. Яблыкі растуць на невялікіх ліставых дрэвах. Радзімай яблыні лічыцца Цэнтральная Азія, дзе і да нашага часу прарастае яе дзікі продак, яблыня Сіверса. Яблыкі вырошчваюцца ў Азіі і Еўропы на працягу тысяч гадоў, у Паўночную Амерыку яны патрапілі разам з еўрапейскімі каланістамі. Яблыкі прысутнічаюць у міфалогіі і рэлігіях шматлікіх народаў, у тым ліку ў нарвежскай, грэчаскай і хрысціянскай традыцыях. У 2010 годзе быў расшыфраваны ген яблыка, што прывяло да прагрэсу ў барацьбе з хваробамі і селекцыі яблыкаў.

Хуткія факты Яблык, Названа ад ...
Thumb
Яблык сорта «Голдэн»

Вядома больш за 7500 сартоў яблыкаў. Розныя гатункі вырошчваюцца для розных густаў і мэт, у тым ліку для ўжывання ў ежу і вытворчасці сідру. Хатнія яблыкі, як правіла, размножваюцца прышчэпкамі, у той час як дзікія яблыкі добра растуць з насення. Дрэвы схільныя да шэрагу грыбковых, бактэрыяльных хвароб і ўздзеяння шкоднікаў.

У 2005 годзе ва ўсім свеце было вырашчана звыш 55 млн тон яблыкаў на агульную суму каля 10 мільярдаў долараў. Кітай вырабіў каля 35 % ад гэтай сумы, у той як ЗША з’яўляецца другім паводле колькасці яблыкаў вытворцам, з больш чым 7,5 % ад сусветнай вытворчасці. Іран займае трэцяе месца, за ім ідуць Турцыя, Расія, Італія і Індыя.

Яблыкі часцяком ядуць сырымі, але іх таксама выкарыстоўваюць у многіх харчовых прадуктах, як то дэсерты і напоі. Яблыкі станоўча ўздзейнічаюць на арганізм чалавека, аднак часам могуць назірацца алергічныя рэакцыі на розныя бялкі ў яблыках.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

1. (unspecified title)ISBN 0-471-31014-X
2. Reinhardt G., Gärtner S., Wagner T. Ökologische Fußabdrücke von Lebensmitteln und Gerichten in DeutschlandInstitut für Energie- und Umweltforschung Heidelberg, 2020. — S. 8.

3. Teran T. D., Suckow T. So schmeckt Zukunft: Der kulinarische Kompass für eine gesunde Erde / Hrsg.: WWF Deutschland — 2021. — S. 51.

4. Hoekstra A. Y., Mekonnen M. M. Table 3 // The green, blue and grey water footprint of crops and derived crop products // Hydrology and Earth System SciencesCopernicus Publications, 2011. — Vol. 15, Iss. 5. — P. 1577–1600. — ISSN 1027-5606; 1607-7938doi:10.5194/HESS-15-1577-2011

5. Food and Agriculture Organization Corporate Statistical Database Праверана 6 жніўня 2017.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads